Не прадавайце дом бацькоў

dom

Я заклінаю ўсіх сыноў:
Хай будуць цяжкасці любыя,
Не прадавайце дом бацькоў –
Вас не ўратуюць грошы тыя.

… Дзядоў і продкаў вашых дух
Прыжыўся назаўседы ў хаце.
Яшчэ агеньчык не патух,
Што запаліла ў печы маці.

Не прадавайце дом бацькоў,
Вы без яго не пражывеце:
Ён будзе сніцца зноў і зноў,
Пакуль вы есць на гэтым свеце.

Вы да яго яшчэ не раз
З павіннай будзеце з’яўляцца:
Пацягне, як злачынцу, вас
У здрадзе некалі прызнацца.

Ён вам пад восеньскім дажджом
Навее цеплыя ўспаміны…
Ды не адчыніць дзверы дом,
Хоць і не раз змахне цішком
З акон – вачэй сваіх слязіну.

                                Павел Саковіч

Не прадавайце дом бацькоў: 1 комментарий

  1. продолжение первого четверостишья

    Яны дабро не прынясуць
    Николи не дадуць спакою
    Агнем вам руки апякуць
    Нибы праказаю якою

    Не прадавайце родны дом,
    Бо ен- не крама пры дарозе,
    Бацькоу успомнице дабром-
    Их след не сцерся на парозе

    П.Сакович

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.